Песняры - Ой, пайду : Текст, слова песни, видеоклип


Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду я.

Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую,
Дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе,
Дзе начамі вецер песні, казкі бае,
Дзе мая матуля сумна выглядае.

Прыпеў:
Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся,
Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!..

Пакашу атаву, пакашу я зелле,
Шыкуй, дзеўка, скрыню, шыкуй на вяселле.
Прыдбай, дзеўка, мёду, зна наш край чароўны,
За тваё здароўе, - вып’ю чару поўну

Прыпеў:
Ворагам на ганьбу – вып’ю я другую!
Трэцю за палоску сваю дарагую.

А калі спяеш мне ціха нашу песню
І дасі мне вусны – спелыя чарэшні.

Прыпеў:
Я за іх, за косы у чырвонай стужцы,
Аддам душу, сэрца табе – Беларусцы!

Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду,
Ой, пайду, пайду я.

музыка: А. Катиков
слова: Л. Гениуш

Видео клип к песне


Поделиться:

Рейтинг@Mail.ru